BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Брытанія будзе падтрымліваць Украіну яшчэ больш рашуча, – кіраўнік Мінфіна

Урад Вялікабрытаніі абавязаны яшчэ больш рашуча падтрымліваць Украіну на фоне апасенняў, што будучы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа падштурхнуць Кіеў да адмовы ад часова акупаваных Расеяй тэрыторый. Пра гэта ў інтэрв’ю Бі-Бі-Сі сказаў міністр фінансаў Каралеўства Дарэн Джонс.

Паводле яго слоў, Украіна павінна мець магчымасць аднавіць сваю краіну ў тым выглядзе, у якім яна была раней, і “не павінна быць элемента саступкі незаконнаму ўварванню з боку Расеі”.

Ён дадаў, што не будзе каментаваць “гіпатэтычныя сцэнары” палітыкі будучай адміністрацыі ЗША, зрэшты, зазначыў, што “наша прыхільнасць Украіне як краіне тут, у Вялікабрытаніі, з’яўляецца рашучай”.

“Мы працягваем падтрымліваць Украіну мільярдамі фунтаў стэрлінгаў штогод і падтрымкай з боку нашых узброеных сіл у адпаведнасці з нашымі абавязацельствамі перад НАТА”, – сказаў брытанскі чыноўнік.