BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Брытанія выдзеліла 2,5 мільёна фунтаў стэрлінгаў беларускім дэмакратычным сілам

21 сакавіка ў Лондане прайшлі стратэгічныя кансультацыі Форын-Офісу з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

Фота: o-britain.com

У выніку сустрэчы былі створаныя працоўныя групы ў розных кірунках, а таксама дасягнутая дамоўленасць аб іх працоўных сустрэчах раз на паўгода. У брытанскім парламенце таксама створаная група «За свабоду і дэмакратыю ў Беларусі» з 24 дэпутатаў. Пра гэтоа паведамляе сайт Святланы Ціханоўскай.

Вялікабрытанія выдзеліла дэмакратычным сілам Беларусі 2,5 мільёна фунтаў стэрлінгаў, а Святлану Ціханоўскую запрасілі на Еўрапейскі палітычны сход.

Офіс Святланы Ціханоўскай зазначае, што сёння Вялікабрытанія адыгрывае ключавую ролю ў падтрыманні дэмакратыі ў Беларусі.

Нагадаем, што Вялікабрытанія не прызнала так званыя выбары ў Беларусі, якія прайшлі ў студзені гэтага года. Міністр замежных спраў Дэвід Лэмі заявіў, што свет даўно прызвычаіўся да цынічнай імітацыі дэмакратыі з боку Лукашэнкі ў Беларусі, у той час як на самой справе ён жорстка душыць грамадзянскую супольнасць і галасы апазіцыі, каб узмацніць сваю ўладу.