Вайна ва Украіне. Брытанская разведка падлічыла, колькі штодзень Расея губляе салдат. У лютым паказчык дасягнуў піка.

У лютым войскі Расеі ў сярэднім гублялі 983 чалавекі ў суткі. Гэта забітымі і параненымі. Як кажуць у Мінабароны Вялікабрытаніі, гэта пік за ўвесь час вайны ва Украіне.
Расея ўжо страціла 355 тысяч чалавек забітымі і параненымі з 24 лютага 2022, лічаць у Мінабароны Вялікабрытаніі.
Беларускае Радыё Рацыя