Крыху больш за месяц — столькі застаецца да моманту інаўгурацыі новаабранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Аднак ужо цяпер бачна, якой можа быць як унутраная, так і знешняя палітыка падчас яго прэзідэнцтва.

Сваімі разважаннямі падзяліўся беларус Максім Перапечка:
– Яго рытарыка — гэта барацьба з міграцыяй. Магчыма, ён плануе як-небудзь завершыць канфлікт ва Украіне. Будзе цікава на гэта паглядзець. Але як бы мне не хацелася, каб мае інтарэсы тут былі ўлічаныя. Украіна там губляе нейкія тэрыторыі, як яны будуць дамовіцца — мне не зразумела. Але ён вельмі ўпарта абяцае, што ўсё закончыць.
Выбары прэзідэнта ў ЗША адбыліся 5 лістапада бягучага года. Падчас 60-ых прэзідэнцкіх выбараў са значным адрывам перамог прадстаўнік Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп. Ягоная інаўгурацыя прызначаная на 20 студзеня 2025 года.
Беларускае Радыё Рацыя






