
Сёння ў сейме Польшчы прэм’ер-міністр Дональд Туск абвесціў пра абноўлены склад ураду краіны. У панядзелак пра тое, што 23 ліпеня чакаюцца змены ва ўрадзе, паведаміў прэс-сакратар урада Адам Шлапка.
Віцэ-прэм’ерамі застануцца міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш і міністр лічбавізацыі Кшыштаф Гаўкоўскі. У сваю чаргу міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі стаў трэцім віцэ-прэм’ерам, што азначае для яго значнае падвышэнне ролі ва ўрадзе.
Па словах прэм’ер-міністра Дональда Туска, рэканструкцыя ўрада азначае яго скарачэнне і паляпшэнне працы, перадае выданне Інтэрыя.
У ранейшы склад ўрада ўваходілі 26 міністраў і 19 кіраўнікоў ведамстваў, з дамінаваннем Грамадзянскай кааліцыі, а таксама прадстаўнікі PSL, Польшчы 2050 і Новай лявіцы.
Цяпер колькасць міністэрстваў скарацілася праз аб’яднанне некаторых.






