BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Былога прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі засудзілі на 9 гадоў турмы

Тбіліскі гарадскі суд прысудзіў Міхаілу Саакашвілі дзевяць гадоў пазбаўлення волі па так званай «справе аб пінжаках». Экс-прэзідэнта Грузіі прызналі вінаватым у расстраце бюджэтных сродкаў у буйным памеры, паведамляе «Рэха Каўказа».

Былога начальніка спецыяльнай службы аховы Тэймураза Джанашыю суд прызнаў вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і аштрафаваў на 300 тысяч лары.

Саакашвілі і Джанашыя раней неаднаразова адпрэчвалі абвінавачванні, заяўляючы, што працэс носіць палітычны характар.

Цяпер Саакашвілі ўжо адбывае шасцігадовы тэрмін. Прысуды ў дачыненні да яго раней былі вынесеныя па дзвюх іншых справах.

Новы тэрмін пазбаўлення волі будзе вылічацца з моманту затрымання Міхаіла Саакашвілі – 1 кастрычніка 2021 года. Такім чынам, згодна з прысудам, на волю ён зможа выйсці толькі 1 кастрычніка 2030 года. Супраць яго працягваюцца судовыя працэсы па справах аб падзеях 7 лістапада 2007 году і аб незаконным перасячэнні мяжы.