BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Былы польскі віцэ-міністр выступіў на БТ: крытыка прэзідэнта Дуды і польскага ўрада

Былы віцэ-міністр скарбу Польшчы Кшыштаф Талвіньскі зрабіў рэзанансныя заявы ў эфіры беларускага дзяржаўнага тэлебачання Belarus1. Як паведамляе Onet Wiadomości, ён раскрытыкаваў польскага прэзідэнта Анджэя Дуду і ўрад, назваўшы польскую палітыку «дактрынай вар’яцтва».

Талвіньскі выказаў меркаванне, што змена ўлады ў Польшчы не палепшыла адносіны з Беларуссю і Расеяй, а наадварот, сітуацыя стала больш канфліктнай. Ён таксама заявіў, што «рашэнне аб заканчэнні вайны ва Украіне будзе прынята Расеяй, і ніхто не зможа дыктаваць ёй умовы». Кшыштаф Талвіньскі раней быў актыўным чальцом PSL, працаваў у польскім парламенце і ўрадавых структурах. У 2022 годзе яго візіт у Беларусь выклікаў шмат крытыкі, паколькі ён выказваў меркаванні, якія супадаюць з расейскай прапагандай.