BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ByPol расказаў пра стратэгічную знешнюю выведку Мінабароны Беларусі

У структуры Генштаба Беларусі знешняй выведкай займаюцца Галоўнае выведвальнае ўпраўленне (ГРУ) і Галоўны цэнтр забеспячэння бяспекі інфармацыйных тэхналогій МА (ДЦАБІТ). Аб’яднанне сілавікоў ByPol распавяло пра структуры і задачы Цэнтра.

Па версіі ByPol, у задачы Цэнтра ўваходзяць здабыванне, збор, апрацоўка, абагульненне звестак адносна магчымасцей, уразлівых месц і верагоднага курсу дзеянняў замежных дзяржаў у ваеннай, ваенна-палітычнай, ваенна-тэхнічнай, ваенна-эканамічнай і экалагічнай сферах, а таксама перадача гэтай інфармацыі кіраўніцтву краіны.

Азараў сцвярджае, што неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 намеснік начальніка цэнтра Ігар Кавальчук напісаў данос на свайго цяпер ужо былога начальніка Дзмітрыя Ачыновіча. Ён абвінаваціў яго ў лаяльнасці апазіцыі.

У расследаванні ByPol гаворыцца, што былы кіраўнік Генштаба Алег Белаконеў, уславіўся тым, што ўладкоўваў на працу ў ГЦОБІТ маладых прывабных дзяўчын.

YouTube player