BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чалавек Зяленскага ў Вашынгтоне. За кулісамі мірных перамоваў

Бліжэйшы дарадца Уладзіміра Зяленскага Андрэй Ярмак сустрэўся з высокапастаўленымі паплечнікамі абранага прэзідэнта Дональда Трампа. Праведзеныя ў Вашынгтоне перамовы маюць на мэце ліквідаваць супярэчнасці адносна магчымасці заключэння міру ў вайне з Расеяй, піша Wall Street Journal.

Фота: portal X

Reuters таксама паведамляе, што ўкраінскую дэлегацыю ў Вашынгтоне ўзначальвае кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак. Крыніца агенцтва паказвае, што Кіеў разлічвае на падтрымку новай амерыканскай адміністрацыі ў вайне з Расеяй.

На сустрэчы прысутнічалі, у тым ліку, кандыдат Дональда Трампа на пасаду дарадцы Белага дома па нацыянальнай бяспецы Майк Уолц і спецпрадстаўнік па Украіне Кіт Келаг. У перамовах таксама прыняў удзел абраны віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс.

Паводле крыніц, Келаг даў сігнал аб падтрымцы намаганняў адміністрацыі Байдэна па хуткай пастаўцы зброі ва Украіну, заявіўшы, што гэта дасць Трампу перавагу ў перамовах з Масквой аб пагадненні.

«Аднак каманда Трампа мала зацікаўлена прапанаваць Украіне сяброўства ў NATO, якое Зяленскі бачыць у якасці ключавой гарантыі бяспекі супраць будучай расейскай агрэсіі», — чытаем у паведамленні.

Падчас візіту ў Вашынгтон Андрэй Ярмак таксама нібыта наладзіў кантакты з іншымі блізкімі дарадцамі Трампа, у тым ліку з новым кіраўніком апарата Белага дома Сьюзі Уайлз.

Украіна, стомленая амаль трохгадовай вайной, хоча выразна прадэманстраваць гатоўнасць заключыць мір. Аднак гэта павінен быць «трывалы мір», кажуць крыніцы, знаёмыя з аргументамі Кіева. Прыхільнікі Зяленскага спрабуюць пераканаць партнёраў, што нестабільнае перамір’е не будзе служыць інтарэсам ні ЗША, ні Украіны.

Крыніца: tvp.info