Каардынацыйная Рада не стала галасаваць за прапанову блогера Сяргея Пятрухіна аб увядзенні санкцый супраць бізнесмэна Аляксандра Машэнскага і яго кампаній. Пра гэта стала вядома па выніках анлайн-пасяджэння 11-га лютага.

Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава патлумачыла, што галасаванне не праводзілі з-за адсутнасці адзінай пазіцыі і падстаў для санкцый, дадаўшы, што ў закрытым фармаце абмяркоўваліся важныя студэнцкія пытанні:
-У КР няма агульнага разумення сітуацыі, таму што не было прадстаўлена ніякай доказнай базы для таго, каб унесці тую ці іншую асобу, ці бізнес у санкцыйныя спісы. Пасяджэнне пачалося не толькі з пытання, якое ўзняў спадар Пятрухін, але таксама ў нас паўтары гадзіны праходзілі слуханні па ініцыятыве нашай Камісіі па навуцы і адукацыі, па паступленні грамадзян Беларусі ў польскія ВНУ. Студэнты з розных краін расказвалі пра свае праблемы.
Вядома, што падчас паседжання КР Пятрухін назваў Машэнскага “кашальком Лукашэнкі” і абвінаваціў у выкарыстанні працы палітвязняў. Паводле яго слоў, “хімікі”, якія працуюць у калгасе Берасцейскай вобласці, фактычна задзейнічаны ў ланцужку паставак малака на перапрацоўку ў бізнес-структуры Машэнскага.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя