Уражанне, што Лукашэнка да апошняга змагаўся з Масквой за гэту паездку. Палітолаг Аляксандр Фрыдман тлумачыць інфармацыі пра тое, што Аляксандр Лукашэнка не ляціць у Вашынгтон на першую сустрэчу ў рамках Рады міру. Менск тлумачыць гэта лагістыкай ды іншымі справамі, але выглядае, што больш прытрымліваецца адзінай лініі з Крамлём.

Тое, што Лукашэнка не едзе, сказаў не ён сам, агучыла прэс-сакратарка, якая і заўсёды расказвае пра самыя непрыемныя рэчы. Заўважае палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман:
-У мяне такое склалася ўражанне, што Лукашэнка да апошняга змагаўся з Расейскай Фэдэрацыяй за сваё права ўсё ж такі паехаць папрысутнічаць і паўдзельнічаць у гэтай канферэнцыі. Відаць, з Масквы прагучала настолькі жорсткае і ўпартае не, што ў яго іншага выйсця не засталося.
У Радзе міру, якую стварыў Дональд Трамп, Лукашэнка спрабаваў заняць ролю прадстаўніка, так званага, клубу аўтакратаў. Але невядома, ці такі пасярэднік зараз патрэбны Расеі, працягвае Аляксандр Фрыдман.
-Такіх краінаў, як Кітай, Расея, якіх запрасілі, але якія не вырашылі, ісці ім туды, альбо не, а вось Лукашэнка вырашыў, мне падаецца, стаць такім прадстаўніком гэтага блоку. Відавочна, што Расейскай Федэрацыі такі чалавек там не патрэбны. Таму і атрымаў Лукашэнка адпаведны сігнал, што яму не трэба наведваць гэтае мерапрыемства.
Як мінімум, заўважае аналітык, у Беларусі у прапагандысцкіх мэтах можна было б добра выкарыстаць асабістую сустрэчу з Трампам, але такіх магчымасцяў няма. Нагадаем, раней Аляксандр Лукашэнка быў у ЗША больш за 10 гадоў таму – у верасні 2015 на пасяджэнні Генасамблеі ААН.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






