BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Чаму Маска могуць намінаваць, а мы свайго роднага Статкевіча не?”

На Нобелеўскую прэмію міра намінавалі ўплывовага беларускага палітыка, лідара сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Мікалая Статкевіча. Яго кандыдатуру прапанаваў дэпутат Еўрапейскага парламента Пятрас Аўштравічус.

Мікола Статкевіч

Як кажа выконваючы абавязкі кіраўніка партыі “Народная грамада” Яўген Вільскі, дакументы для вылучэння іх лідара яны перадалі еўрадэпутату тыдзень таму.

Яўген Вільскі

– Мы ведалі, што Пятрас Аўштравічус даўні сябра Міколы Статкевіча, таму мы вырашылі звярнуцца да яго. Ён адразу сказаў: так, я падам, вы толькі працуйце. У нас на ўсё было 10 дзён, каб сабраць масіў дакументаў і падаць іх.

Лідар “Народнай грамады” Мікалай Статкевіч асуджаны ўладамі Беларусі на 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму за нібыта  “арганізацыю масавых беспарадкаў”. Пакаранне адбывае ў Глыбоцкай калоніі №13. Ужо прайшло два гады, як яго трымаюць у рэжыме інкамунікаду.

Нагадаем, у 2022 годзе лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру быў прызнаны праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя