BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чаму перамога Дональда Трампа не была відавочнай?

ЗША
ЗША

Голасна дэманстраваць сваё меркаванне не схільныя асобы, якія галасуюць за рэспубліканцаў. Менавіта таму да асноўнага дня галасавання перамога Дональда Трампа не была такой відавочнай, — перакананы беларус Максім Папечка, які жыве ў ЗША і сачыў за бягучай электаральнай кампаніяй:

Збольшага людзі, якія галасуюць за рэспубліканцаў, яны не схільныя гучна выказваць сваё меркаванне. Гэта значыць, яны прыходзяць на ўчастак і галасуюць. А тыя, хто за дэмакратаў, яны ў асноўным больш схільныя падзяліцца адкрытасцю свайго меркавання. І таму, калі праходзілі апытанні, вось дык вось атрымалася, што большасць, відаць, трапіла на тых, хто за дэмакратаў.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Сёлетнія прэзідэнцкія выбары ў ЗША адбыліся роўна тыдзень таму, 5 лістапада. З вялікім адрывам выйграў прадстаўнік рэспубліканскай партыі Дональд Трамп. Інаугурацыя амерыканскага прэзідэнта павінна адбыцца 20 студзеня 2025 года.

Беларускае Радыё Рацыя