BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чаму Расея не аддае палонных беларусаў?

Расея адмаўляецца выдаваць у межах абмену ваеннапалоннымі грамадзян Беларусі, бо не хоча прызнаваць, што насельніцтва Беларусі “на баку Украіны”.

Фота: Telegram / Zelenskiy Official

Так пра сітуацыю выказаўся прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. “Яны не хочуць абменьваць грамадзян Беларусі, што цікава, аддаваць нам грамадзян Беларусі, якія былі на нашым баку. Ці нават, напрыклад, беларускіх палітвязняў. Нават гаворка не ідзе пра вайну. Яны не хочуць прызнаваць, што беларусы на баку Украіны”, – адзначыў Зяленскі.

Пры гэтым ён заўважыў, што падобная сітуацыя складваецца і з грамадзянамі іншых краін, якія трапілі ў палон да РФ.