Апошнім часам беларусы гадаюць, чаму паказалі свету палітзняволеных Марыю Калеснікаву і Віктара Бабарыку, далучыўшы да гэтага паказу тых, хто перайшоў на бок рэжыму: Юрыя Васкрасенскага і Рамана Пратасевіча.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін бачыць у гэтай сітуацыі гульню Крамля:
-Для мяне гэта падазрона выглядае, чаму менавіта гэтыя дзве асобы пэўныя рэсурсы прарасейскія прасоўваюць у інфармацыйнай прастоы. Магчыма, гэта робіцца дзеля таго, каб былі дадатковыя сцэнары ці план “Б” на выпадак, калі з выбарамі ці пасля выбараў штосьці здарыцца з Аляксандрам Рыгоравічам. Яўна гэтыя персоны не будуць адстойваць беларускія інтарэсы, на маю думку.
Паводле Уладзіміра Вялічкіна, трэба як мага больш гаварыць свету пра Алеся Бяляцкага, Міколу Статкевіча, Паўла Севярынца і іншых нацыянальна арыентаваных актывістаў і лідараў, якіх асабліва катуюць у засценках рэжыму і якім там пагражае вялікая небяспека.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






