BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чаму Вашынгтон і Нью-Ёрк сёння зноў слухаюць пра Беларусь?

Як успрымаецца беларуская грамадзянская супольнасць на міжнароднай арэне? Чаму Вашынгтон і Нью-Ёрк сёння зноў слухаюць пра Беларусь — і што можна вынесці з гэтых сустрэч? Кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі распавядае пра візіт у ЗША, адкуль толькі вярнуўся, пра сустрэчы з дыпламатамі, ААН і кааліцыяй за вызваленне палітвязняў.

Што абмяркоўвалі і з кім, і — галоўнае — што гэта значыць для дэмакратычных ініцыятыў у Беларусі?

-Паездка ў Нью-Ёрк выбудоўвалася якраз вакол прэзентацыі справаздачы па Мэтах устойлівага развіцця. У гэтым пытанні мы былі часткай такога вялікага калектыву беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія рыхтавалі альтэрнатыўны даклад па мэтах устойлівага развіцця. Нацэльваліся на трэцюю мэту, усяго іх 16. Мы накіравалі сваю ўвагу менавіта на трэцюю, якая тычыцца прадастаўлення медыцынскай дапамогі ці доступа да медыцынскіх паслугаў у краіне менавіта з фокусу, як гэта адбываецца для палітычных зняволеных. Ці маюць яны такі доступ. І канешне апісвалі тыя факты, якія ў нас ёсць, гаворачы пра тое, што няма такой дапамогі. Дыскрымінуюцца вельмі часта палітычныя зняволеныя. На сённяшні дзень ужо 13 чалавек загінулі ў турмах ці пасля таго, як адразу выходзілі. Вядома, што большасць з гэтых смерцяў звязаныя менавіта з неатрыманнем своечасовай медыцынскай дапамогі.

Па словах Валера Кавалеўскага, паездка ў ЗША не апошняя і паказала: міжнародная супольнасць гатовая слухаць Беларусь — і дзейнічаць. Працяг гуманітарных перамоў, праца ў кааліцыі, падтрымка палітвязняў і грамадзянскай супольнасці — у цэнтры ўвагі і далейшай супрацы.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя