У выніку расейскага ўдару па Кіеву загінулі ўжо дзевяць чалавек. Таксама паведамляецца пра тое, што 70 чалавек пацярпела, 42 – трапілі ў бальніцы, сярод іх – шасцёра дзяцей.

Працягваюцца пошукі людзей пад заваламі. Пад удар трапіў таксама Харкаў, над горадам – дым. Паведамляецца пра 19 удараў па Харкаву. Было траплянне сямі крылатых ракет і 12 дронаў-камікадзе тыпу «шахед». Пазней у горадзе зноў былі чутны выбухі. У паветраную прастору Украіны заходзяць ракеты з поўдня на паўднёвы захад і з усходу – на Сумшчыну, паведамляе агенцтва УНІАН.
Пад раніцу ўлады паведамілі пра ўзлёт расейскага МіГ-31К – носьбіта аэрабалістычнай ракеты «Кінжал». Абвяшчалі ракетную небяспеку па ўсёй Украіне.
Пасля масіраваных удараў гэтай ноччу пажарныя тушылі 40 пажараў у дзевяці рэгіёнах: у Кіеве, Харкаве, Днепрапятроўскай, Жытомірскай, Палтаўскай, Сумскай, Хмяльніцкай і іншых абласцях.






