Дата выбараў 26 студзеня 2025 года – гэта добра прадуманае рашэнне дыктатара Лукашэнкі. Час абраны вельмі ўдала і выйгрышна. Лічыць патрыярх беларускай палітыкі, лідар «Вольнай Беларусі» Зянон Пазьняк:

– Ён правільна ацаніў абстаноўку, што яму лепей пакуль тут усе занятыя праблемамі з другімі выбарамі ў штатах. Расея сабой занятая. Ён вырашыў тут праслізнуць таксама, каб мець менш клопатаў. Так што ў тактычным сэнсе яго рашэнне правільнае. Заручыўся падтрымкай Расеі, пасол Грызлоў сказаў, што ў выпадку чаго Расея хутка прыйдзе на дапамогу.
Зянон Пазьняк раіць беларусам не ўдзельнічаць у выбарах. А дэмакратычныя сілы заклікае да актыўных дзеянняў супраць выбарчага працэсу, які, на яго думку, не адлюстроўвае сапраўднай волі народа.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя