BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Час вызвалення — цяпер! Маніфест з нагоды Дня палітвязняў

Беларускі ПЭН далучаецца да сумеснага зварота праваабарончых арганізацый у Дзень палітвязняў.

«Мы перакананыя, што вызваленне ўсіх палітычных зняволеных не толькі магчымае, але і абсалютна неабходнае. Гэта не толькі гуманітарны абавязак, але і важны крок да пераадолення найглыбейшага крызісу, які працягваецца ў Беларусі.

Цяпер настаў момант разглядзець і паслядоўна задзейнічаць усе даступныя шляхі, якія спрыяюць іх вызваленню, у тым ліку гуманітарныя перамовы і дыпламатычныя ініцыятывы.

Падпішыце маніфест на адмысловым сайце! Падпісваючы гэты маніфест, вы падтрымліваеце рэальныя крокі па вызваленні палітычных зняволеных у Беларусі».

Маніфест цалкам.