BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чэхія ўвяла бестэрміновую забарону на выдачу віз грамадзянам Расеі і Беларусі

З-за ўварвання Расеі ва Украіну Чэхія больш не будзе выдаваць візы і віды на жыхарства расейцам і беларусам.

Такое рашэнне прыняў урад гэтай краіны па прапанове Міністэрства замежных спраў. Пры гэтым прэм’ер-міністр Пётр Фіяла адзначыў, што ўрад павінен стварыць умовы для працы ў Чэхіі апазіцыі ці студэнтаў, якія не жадаюць мець нічога агульнага з рэжымамі Расеі і Беларусі. “У правілы ўключаны шэраг выключэнняў, але мы працягнем над гэтым працаваць”, – дадаў Фіяла.

Раней забарона была часовая і заканчвалася 31 сакавіка 2024 года. З мінулага года забарона распаўсюджваецца таксама на грамадзян РФ і Беларусі, якія адначасова з’яўляюцца грамадзянамі іншай дзяржавы.

Крыніца: reform.by