BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Цела Аляксея Навальнага аддалі яго маці

Цела Аляксея Навальнага аддалі яго маці, Людміле Навальнай. Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар палітыка Кіра Ярмыш.

Нагадаем, Федэральная служба выканання пакаранняў РФ (ФСВП) паведаміла аб смерці Аляксея Навальнага ў калоніі 16 лютага.

19 лютага цела Навальнага адмовіліся выдаць ягонай маці. Следчыя заявілі, што з ім яшчэ 14 дзён будзе праводзіцца “хімічная экспертыза”.

Жонка палітыка Юлія Навальная заявіла, што працягне ягоную справу. Людміле Навальнай паказалі цела яе сына Аляксея Навальнага, але не аддавалі яго. Па словах Людмілы, яе шантажавалі і ставілі ўмовы аб пахаванні.

Пакуль што Людміла Навальная знаходзіцца ў Салехардзе, як будзе арганізавана пахаванне — пакуль невядома.