Цела лідара ХАМАС Яхья Сінвара могуць абмяняць на ізраільскіх закладнікаў, якія ўжо год утрымліваюцца ў палоне ў Сектары Газа.

Яхья Сінвар. Фота: AFP
Галоўны ініцыятар ўварвання ХАМАС у Ізраіль 07 кастрычніка 2023 года быў забіты сёлета 16 кастрычніка, – падрабязней пра бягучую сітуацыю распавёў грамадзянін Ізраіля, які паходзіць з Беларусі, Расціслаў Гершатор:
– Ізраільскія войскі забілі кіраўніка ХАМАС Сінвара. Было афіцыйнае пацверджанне. Па-ранейшаму гэта навіна нумар адзін, таму што гэта чалавек, які быў арганізатарам тэракта, што адбыўся год таму. Пасля забойства Ханія ён стаў кіраўніком усяго ХАМАС. І вось у баі ён быў забіты ізраільскай арміяй.
Бягучы палестына-ізраільскі канфлікт працягваецца ўжо звыш года. У той жа час узмацняецца канфлікт на ліванскай мяжы. З апошняга – ЦАХАЛ паведамляў пра ўдар па камандным цэнтры разведкі Хезбалы.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






