BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Цэнтрвыбаркам Беларусі падвёў папярэднія вынікі “выбараў”

Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі, за Лукашэнку быццам бы прагаласавалі 86,82% выбаршчыкаў.

Здымак ілюстрацыйны

Сяргею Сыранкову, які найбольш за ўсіх іншых кандыдатаў падабаўся кіраўніку Беларусі, напісалі 3,21% галасоў,

Алегу Гайдукевічу — 2,02%,

Ганне Канапацкай — 1,86%,

Аляксандру Хіжняку — 1,74%.

Супраць усіх нібыта прагаласавалі 3,60% выбаршчыкаў.

Усяго, як сцвярджаюць у Цэнтрвыбаркаме, у галасаванні прынялі ўдзел 85,69% выбаршчыкаў.

Пры гэтым 114 беларускіх грамадзян, якія пастаянна пражываюць за мяжой і стаяць на консульскім уліку, прыехалі ў Беларусь, каб удзельнічаць у галасаванні, перадае словы старшыні ЦВК Ігара Карпенкі Белта.

Што тычыцца скаргаў пра парушэнні патрабаванняў выбарчага заканадаўства, то іх не было, сцвярджае Карпенка.

Беларускае Радыё Рацыя