У чэшскім парламенце заявілі, што вынікі электаральнай кампаніі ў Беларусі не павінны лічыцца легітымнымі. “Правядзенне прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 26 студзеня 2025 года ў Рэспубліцы Беларусь, ва ўмовах, калі кандыдаты на папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года, усё яшчэ несправядліва зняволеныя, з’яўляецца непрымальным, і вынікі гэтых выбараў не могуць лічыцца легітымнымі», — гаворыцца ў рэзалюцыі камітэта па міжнародных справах чэшскага парламента.
Таксама парламент заклікаў беларускія ўлады да неадкладнага і безумоўнага вызвалення лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, а таксама 1300 іншых палітвязняў.