BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Хай паспрабуе”: Сікорскі пра заяву Лукашэнкі аб падрыхтоўцы да вайны

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі пракаментаваў сайту “Зеркало” заяву Аляксандра Лукашэнкі пра падрыхтоўку Беларусі да вайны.

“Хай паспрабуе. Паглядзім, хто выйграе”, — зазначыў Сікорскі.

Кіраўнік польскай дыпламатыі прыбыў у сталіцу Бельгіі, дзе ў штаб-кватэры NATO праходзіць сустрэча міністраў замежных спраў краін Альянсу. 2 красавіка Лукашэнка падчас паездкі ў Гародню заявіў, што Беларусь рыхтуецца да вайны: “Нікому не верце, што мы хочам ваяваць. Мы рыхтуемся да вайны. “Хочаш міру — рыхтуйся да вайны”, — не я гэта прыдумаў. Гэта вельмі правільна сказана”.

Словы Лукашэнкі напярэдадні таксама пракаментаваў прадстаўнік замежнапалітычнай службы ЕС Петэр Стана. Ён назваў Лукашэнку самазванцам і паведаміў, што ЕС рыхтуецца супрацьстаяць пагрозам