BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Хакеры з Беларусі і Расеі зрабілі кібератаку на польскіх дэпутатаў

У сераду, 2 красавіка, адбылася кібератака на інфармацыйную сістэму дэпутатаў польскага парламента. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

Паводле яго, пад атаку трапілі найперш дэпутаты кіроўнай польскай партыі — “Грамадзянскай платформы”.

Віцэ-прэм’ер і міністр па лічбавых справах Кшыштаф Гаўкоўскі заявіў, што атака была арганізаванай і спланаванай. Таксама ён паведаміў, адкуль вялася атака. “Кібератака на офісы дэпутатаў і чальцоў парламента была здзейсненая групамі з Расейскай Федэрацыі і Беларусі”, — перадае яго словы Польскае радыё.

Гаўкоўскі падкрэсліў, што дзяржслужбы вельмі сур’ёзна ставяцца да гэтай атакі. Паводле яго, такая атака можа адбыцца супраць кожнай палітычнай партыі і кожнай дзяржаўнай установы.

На думку віцэ-прэм’ера, атака была скіраваная супраць будучых прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы. “У іх нічога не атрымаецца”, — дадаў Гаўкоўскі.