BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ХАМАС даў папярэднюю згоду на перамір’е з Ізраілем

Ужо ў бліжэйшыя дні можа адбыцца вызваленне ізраільскіх закладнікаў. Усё залежыць ад таго, наколькі хутка ХАМАС выканае дамоўленасці з ізраільскімі вайскоўцамі.

Фота: Shutterstock

У замен будуць вызваленыя палестынцы, якія знаходзіліся ў ізраільскіх турмах, а таксама будзе дасягнутае часовае спыненне агню на шэсць тыдняў, – адзначыў грамадзянін Ізраіля з беларускімі каранннямі Алег Каткоўскі:

-Апошняе, што зараз вядома, што быццам ХАМАС пагадзіўся з умовамі па перамовах, якія прапанаваў Байдэн, каб правесці спыненне агню на 6 тыдняў і вызваліць закладнікаў. У тры этапы гэта будзе.

Бягучы палестына-ізраільскі канфлікт цягнецца амаль 300 дзён. Разам з тым абвастраецца сітуацыя на ізраільска-ліванскай мяжы.

Беларускае Радыё Рацыя.