На другую гадавіну нападу ХАМАС на Ізраіль рух ХАМАС прад’явіў патрабаванне поўнага вываду ізраільскіх войскаў з сектара Газа ў абмен на вызваленне ўсіх закладнікаў.

Сітуацыю каментуе беларускі актывіст, які пражывае ў Ізраілі, Барыс Балтэ:
-Не, гэта не рашэнне праблемы. Бо такім чынам ХАМАС застанецца пры ўладзе ў Газе. Зараз ідуць перамовы ў Шарм-эль-Шэйху, дзе акрамя ізраільцян, хамасаўцаў і егіпцян прысутнічае спецпасланнік прэзідэнта ЗША Стывен Уіткаф і ягоны зяць Джэральд Кушнер. Ідуць перамовы, каб былі вызваленыя ўсе закладнікі на пэўную колькасць хамасаўцаў, якія сядзяць у ізраільскіх турмах.
Вядома, што ў другую гадавіну нападу ХАМАСа на Ізраіль, беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская выказала падтрымку сем’ям ахвяр і закладнікаў, пажадаўшы, каб “мір і чалавечнасць нарэшце перамаглі”. Яна адзначыла, што “тэрор і нянавісць ніколі не павінны браць верх”.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






