BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ХАМАС заявіў аб прыпыненні вызвалення ізраільскіх закладнікаў

Пад пагрозай спынення знаходзіцца абмен закладнікамі паміж Ізраілем і ХАМАС. Перамір’е можа не датрываць да пачатку сакавіка. Асноўнай прынай паслужылі словы Дональда Трампа пра лёс Сектара Газа.

Фота: gettyimages

Ці варта верыць ХАМАС і ці можа канфлікт успыхнуць з новай сілай, – сваімі думкамі падзяліўся грамадзянін Беларусі і Ізраіля спадар Дзяніс:

-Заўсёды гаварылася адное і тое ж: з тэрарыстамі дагаворвацца – гэта пілаваць сук, на якім сядзіш. І ўсе да гэтага ставяцца гэтак жа. Так, мы хочам забраць закладнікаў, Ізраіль хоча вярнуць сваіх людзей дадому, але насамрэч, ніхто не верыць.

Згодна з апошняй інфармацыіяй, ХАМАС абвінаваціў Ізраіль у парушэнні здзелкі пра спыненне агню, затрымку адкрыцця дарогі для перамешчаных асоб ды блакіроўку паставак у Сектар Газа. Таму вызваленне ізраільскіх закладнікаў 15 лютага адкладзена да далейшага апавяшчэння.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя