BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Харватыя да канца года перадасць Украіне 60 танкаў і БМП, – Reuters

Харватыя закупіць у Нямеччыне да 50 танкаў Leopard 2A8, каб замяніць свае савецкія танкі, якія затым адправіць ва Украіну.

Як піша Reuters, пра гэта заявіў міністр абароны Харватыі Іван Анушыч пасля сустрэчы са сваім нямецкім калегам Борысам Пісторыусам у Берліне ў панядзелак.

Па словах Анушыча, Харватыя зможа паставіць ва Украіну 30 танкаў і 30 баявых машын пяхоты ўжо да канца 2024 года.

У лісце аб намерах абедзве краіны таксама дамовіліся аб пастаўцы запасных частак і боепрыпасаў з харвацкіх запасаў ва Украіну.