BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Хаўер Мілей: Ідзе бітва дабра са злом

Прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей у час дзяржаўнага візіта ў Ізраіль, выступіў з трыбуны Кнэсета, звярнуўшыся да дэпутатаў і ўсяго ізраільскага народа.

У сваім выступе аргенцінскі лідар звярнуў увагу на крывадушнасць “міжнароднай грамадскасці”, адзначыўшы, што ёй “уласціва рабіць з ахвяры злачынца”.

“Людзі гатовыя мірыцца з тэрорам, выяўляючы абуральную крывадушнасць. Мы на вайне дабра са злом, зыход якой прадвызначыць будучыню чалавецтва. Ізраіль і габрэйскі народ робяць вялікія цуды. Першы цуд – станаўленне Ізраілю пасля Другой сусветнай вайны. Другое – тое, што Ізраілю ўдаецца выжыць пасля таго, як яго зноў і зноў спрабуюць знішчыць”, – сказаў Хаўер Мілей.

Прэзідэнт Аргенціны паведаміў, што перавядзе пасольства сваёй краіны ў Ерусалім у наступным годзе і нагадаў, што яго ўрад аб’явіў ХАМАС тэрарыстычнай арганізацыяй.

Амерыканскі госць “прайшоўся” і па шведскай “экаактывістцы” Грэце Тунберг, якую выслалі з Ізраіля. Ён назваў яе “найміткай, якой плацяць піярам”. “Яна заяўляе, што яе выкралі, у той час як ёсць дзясяткі ізраільцян, у тым ліку і аргенцінскіх грамадзян, якія рэальна выкрадзены і ўтрымліваюцца ў нечалавечых умовах у засценках ХАМАС”, – нагадаў Мілей.

Прэзідэнта Аргенціны віталі ў Кнэсеце гучнымі авацыямі і частым уставаннем з крэслаў.

Беларускае Радыё Рацыя