
Амерыканскі палітык Хілары Клінтан атрымала беларускую ўзнагароду. Гэта Крыж добрасуседства — “за салідарнасць і падтрымку дэмакратычнай Беларусі”. Ён заснаваны Аб’яднаным пераходным кабінетам Беларусі, а ўручыла ўзнагароду яго кіраўніца Святлана Ціханоўская, паведамляе “Парламенцкі канал”.
Напярэдадні Ціханоўская прыняла ўдзел у штогадовай сустрэчы Clinton Global Initiative на палях Генасамблеі ААН. Разам з Хілары Клінтан і Юліяй Навальнай яна паразмаўляла пра важнасць выкарыстання ўсіх дэмакратычных інструментаў для падтрымкі тых, хто змагаецца з дыктатурай.
Беларускае Радыё Рацыя






