BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Хоча падарваць падтрымку Украіны” – эксперты пра візіт Орбана ў Маскву

Верагодна, прэмʼер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан хоча пераключыць увагу Захаду на магчымыя мірныя перамовы адносна вайны Расеі супраць Украіны. Аналітыкі лічаць, што яго намаганні накіраваныя на тое, каб падарваць еўрапейскую падтрымку Украіны. Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Фота: BBC

Вугорскі прэмʼер-міністр працягвае прэзентаваць сябе як патэнцыйнага пасярэдніка ў спыненні вайны ва Украіне, нягледзячы на ​​адмову расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна пасярэднічаць або весці сурʼёзныя перамовы.

Эксперты таксама звяртаюць увагу на артыкул Орбана ў Newsweek, апублікаваны 5 ліпеня. У ім ён абвінаваціў NATO ў выбары канфлікту замест міру, для падтрымкі якога, на яго думку, і быў створаны Альянс.