BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Хрэнін паабяцаў збіваць самалёты NATO

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін у інтэрв’ю тэлеканалу «Россия-24» заявіў, што войскі Беларусі будуць збіваць авіяцыю суседніх краін, калі тая перасячэ дзяржаўныя межы.

Міністр заявіў, што з леташняга жніўня зафіксавана шэсць парушэнняў дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы.

«Мы на ўсе парушэнні рэагуем. Калі трэба – узнімаецца наша баявая авіяцыя, прыводзяцца ў адпаведныя ступені гатоўнасці зенітна-ракетныя войскі. Калі ўжо зусім страчаныя тармазы з іх боку, вядома, мы будзем збіваць, цырымоніцца не будзем», – сказаў Віктар Хрэнін.

Паводле яго, пад выглядам вучэнняў NATO каля межаў Беларусі могуць стварацца ўдарныя групоўкі. Галоўная задача – «не праспаць» гэта, адзначыў міністр.

Аляксандр Лукашэнка 20 лютага заявіў, што польская і амерыканская выведкі рыхтуюць буйнамаштабную правакацыю супраць грамадзянскага насельніцтва Польшчы, у якой абвінавацяць Расею і Беларусь.

Міністр-каардынатар спецслужбаў Польшчы Томаш Семоняк назваў гэтыя сцвярджэнні Лукашэнкі «поўнай лухтой».

Беларускае Радыё Рацыя