Міністр абароны Віктар Хрэнін у размове з Цэнтральным тэлебачаннем Кітая паскардзіўся на парушэнне паветранай прасторы Беларусі, піша reform.news.
Сітуацыю на беларуска-ўкраінскай мяжы ён назваў “напружанай”: “Бачым, што на сёння з боку Украіны засяроджаны даволі вялікі кантынгент, бачым, што супраць нас вядзецца выведка, праходзяць правакацыі ў выглядзе парушэння нашай дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы рознымі беспілотнымі лятальнымі апаратамі”.
Пры гэтым міністр зноў не агучыў, каму насамрэч належаць дроны, якія сталі частымі гасцямі ў небе над Беларуссю. Затое сказаў, што праз беспілотнікі і сітуацыю ў Курскай вобласці Мінабароны павялічыла групоўку вайскоўцаў на паўднёвым напрамку.
Пачынаючы з ліпеня ў Беларусь пастаянна залятаюць расейскія “шахеды”. Некалькі з іх былі знішчаны беларускай СПА. Дарэчы, на днях за гэта беларускае Міністэрства абароны пахваліў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Беларускае Радыё Рацыя