BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Хрэнін правёў паралелі паміж войнамі ў Афганістане і Украіне

Падчас вайны ў Афганістане ЗША і іх саюзнікі «спрабавалі стварыць рэгіён нестабільнасці ля межаў Савецкага Саюза з наступным пераносам баявых дзеянняў на яго тэрыторыю», заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін у Менску на ўрачыстым сходзе ў гонар 35-годдзя вываду савецкіх войскаў з краіны.

Гэтыя планы «былі сарваныя высокай мужнасцю і гераізмам савецкіх воінаў». «Менавіта таму значнасць ратнага подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў у Афганістане асабліва высокая», – цытуе Хрэніна прэс-служба Мінабароны.
Ён лічыць, што кантынгент савецкіх войскаў «з гонарам і годнасцю, да канца выканаў свой воінскі абавязак».

Ветэранаў вайны ў Афганістане Хрэнін назваў «апорай дзяржаўнасці».
У нашыя дні, на думку міністра, «гісторыя паўтараецца»: «Гарачы канфлікт, развязаны Захадам, палае ля паўднёвай мяжы суверэннай Беларусі. Нарошчваецца ваенны патэнцыял сумежных дзяржаў».

Ваенны канфлікт на тэрыторыі Афганістана працягваўся больш за дзевяць гадоў.
Увод войскаў СССР пачаўся ў снежні 1979 года, вывад – завершаны 15 лютага 1989-га.
Па афіцыйных дадзеных, праз вайну прайшлі 620 тыс. грамадзян СССР, з іх загінулі больш за 15 тысяч.

Беларускае Радыё Рацыя