BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Хто перамагае ў вайне Ізраіля з ХАМАСам?

Амаль праз тры месяцы пасля пачатку баявых дзеянняў супраць ХАМАСа ў Газе канца вайны не бачна, як і новых перамір’яў для абмену закладнікамі.

Здымак ілюстрацыйны

Пры гэтым у Ізраілі штораніцы публікуюць спісы новых загінулых. Сітуацыю каментуе жыхар Ашкелона, беларускі актывіст Барыс Балтэ:

— На полі боя перамагае Ізраіль, а ў міжнародных адносінах і прапаганды перамагае пакуль ХАМАС. У пытаннях дыпламатычных адносінаў з супольным светам тут пакуль невядома на чым баку будзе перамога. Міністр замежных справаў даў адказ Байдэну, што да новага году не збіраюцца спыняць бой. ХАМАС не гатовы на перамір’е, а гатовы вызваліць усіх закладнікаў толькі, калі атрымаюць Сектар Газа, Ізраіль з гэтым не згодны.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Пры гэтым, прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў у гасцявой каляднай калонцы для амерыканскай газеты The Wall Street Journal, што для ўсталявання міру на Блізкім Усходзе неабходны тры ўмовы – «знішчэнне ХАМАС, дэмілітарызацыя сектара Газа і дэрадыкалізацыя яго насельніцтва».

Беларускае Радыё Рацыя