
Кардынальныя змены ў Злучаных Штатах Амерыкі падчас ці пасля выбараў пакуль што ўяўляць сабе цяжка. Тым не менш, палітычныя стаўкі ў ЗША цяпер высокія, супрацьстаянне ў грамадстве нарастае бліжэй да выбарчага дня, пра сітуацыю знутры распавёў беларус Іван Кудзінаў:
– Былі дэбаты ў Філадэльфіі, па прычыне таго, што Пенсільванія адзін са штатаў, які вагаецца, то тут ідуць сустрэчы, сюды прыязджаў Трамп і Харыс. Праводзяцца мітынгі, сходы, вядзецца вялікая праца з прыхільнікамі. Ёсць банеры са звычайнымі слоганамі, якія ідуць разам з кампаніяй. Як такой актыўнасці, каб былі нейкія сходы з мітынгамі, з плакатамі, я не назіраю. Амерыканцаў хвалююць праблемы кошту на нерухомасць, на бензін. Амерыка не надта мяняецца, тут такая сістэма стрымлівання і супрацьвагі, таму думаць, што калі да ўлады прыйдзе Трамп і штосьці вельмі рэзка памяняецца, то такога не будзе. Кардынальных зменаў я сабе не ўяўляю.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Выбары прэзідэнта ў ЗША сёлета павінны прайсці 5 лістапада. Прэтэндэнты – гэта Дональд Трамп ад рэспубліканцаў і Камала Харыс ад дэмакратаў.
Беларускае Радыё Рацыя






