BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Хто стане прэзідэнтам Малдовы?

На прэзідэнцкіх выбарах у Малдове, якія адбыліся ў нядзелю, лідаруе Мая Санду, якая балатуецца на другі тэрмін атрымаўшы 35,8 % пасля падліку 55 % галасоў.

Паводле папярэдніх няпоўных вынікаў, апублікаваных Цэнтральнай выбарчай камісіяй, на прэзідэнцкіх выбарах пасля Маі Санду на другім месцы былы генеральны пракурор Аляксандр Стаяногла (29,1%), якога падтрымлівае Сацыялістычная партыя, і былы мэр Бельцэ Рэната Усаты (14,5%) займае трэцяе месца.

Таксама працягваецца падлік галасоў, пададзеных на канстытуцыйным рэферэндуме, на сённяшні дзень падлічана 59 % галасоў. “За” прагаласавалі 44,6% выбаршчыкаў, а “не” — 55,5%. Пытанне рэферэндуму тычылася ўключэння Еўраінтэграцыі ў канстытуцыю Малдовы.

Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах склала 51,58%. Паводле дадзеных, апублікаваных пасля 23 па мясцовым часе.

Гэтыя выбары могуць стаць ключавым крокам у далучэнні Малдовы да еўрапейскай супольнасці, што будзе мець далёка ідучыя наступствы для рэгіёну.

Крыніца: rmf24.pl