
Атаку Ірана шмат хто ў Ізраілі лічыць паўнамаштабнай вайной. У кіраўніцтве краіны ёсць тыя, хто патрабуе адказаць іранскай дзяржаве ўжо цяпер. Але ў цэлым ідзе стрымліванне адказных дзеянняў, – распавёў грамадзянін Ізраілю Вадзім Штэйнман:
– Ноч была дастаткова цяжкая. Увечары ўсе чакалі налёту, недзе а 10-й паведамілі, што з Ірана паляцелі крылатыя ракеты, беспілотнікі. Праз нейкі час паведамілі пра балістычныя ракеты. Недзе без пятнаццаці два ночы яны дасягнулі Ізраілю, недзе прыблізна палова з іх не даляцела, іх збілі па дарозе.
Атака іранскіх дронаў і беспілотнікаў адбылася ў ноч з 13 на 14 красавіка. Амаль усе яны былі збітыя ізраільскай супрацьпаветранай абаронай ды сіламі партнёраў.
Беларускае Радыё Рацыя