BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці адновяцца ваеныя дзеянні ў сектары Газа?

Ёсць вялікая верагоднасць таго, што перамовы па часовым спыненні агню ў сектары Газа будуць сарваныя.

Паколькі каля трох дзясяткаў ізраільскіх грамадзян, захопленых у палон ХАМАС, ужо можа не быць у жывых. Распавяла грамадзянка Ізраілю:

– ХАМАС патрабуе вызвалення 1500 тэрарыстаў, якія знаходзяцца ў турме ў Ізраілі. З іх 500 – гэта тыя тэрарысты, якія сядзяць пажыццёва. Гэта тыя, хто ўдзельнічаў у тэрактах, масавых забойствах ізраільцян. ХАМАС патрабуе поўнага спынення агню, спачатку 45-дзённае перамір’е, закладнікаў будуць выпускаць часткамі.

Ізраільска-палесцінскі канфлікт пачаўся 7-га кастрычніка мінулага года з тэрарыстычнага акта, які здзейсніў ХАМАС на ізраільскай тэрыторыі паблізу мяжы з сектарам Газа на буйным музычным фестывалі. Да гэтага часу невядомы лёс каля 130 скрадзеных тэрарыстамі ізраільскіх грамадзян.

Беларускае Радыё Рацыя