
Усё яшчэ застаецца надзея на вызваленне ізраільскіх закладнікаў. Але пакуль пад пытаннем ці будуць працягнутыя перамовы з ХАМАС. У той жа час ідзе завяршальная частка ваеннай аперацыі ў сектары Газа, – распавяла грамадзянка Ізраілю Ната Карнеева:
– Нібыта ёсць нейкія зрухі наконт закладнікаў, але пакуль не дамоўлена. На колькі я ведаю, прапануюць за 30-40 параненых і хворых закладнікаў, выпусціць некалькі соцень палесцінцаў, якія сядзяць па абвінавачванням у нанясенні цяжкіх калецтваў і здзяйсненні забойстваў
На дадзены момант у межах ваеннай аперацыі ізраільскія войскі ажыццяўляюць наступ на Рафах. Мяркуецца, што ў названай частцы сектара Газа хаваюць ізраільскіх закладнікаў ды знаходзяцца некаторыя з лідараў ХАМАС.
Беларускае Радыё Рацыя