Беларусь нельга лічыць аўтаматычна ўдзельнікам «восі CRINK Іран–Расея-Кітай» у выпадку магчымага ўзмацнення канфлікту ЗША з Іранам.

Такую ацэнку дае іранiст і палітолаг з Універсітэта Рэгенсбург Сяргей Богдан, каментуючы апошнія падзеі ў рэгіёне:
–Супрацоўніцтва Беларусі і Ірана, колькі пра яго не фантазіравалі ў ідэалагічным рэчышчы, што гэтыя супраць Захаду, і гэтыя супраць Захаду, і таму яны разам павінны сябраваць. Так ніколі не працавала і не будзе працаваць. Яно заўсёды было вельмі нестабільным з шалёнымі скачкамі таваразвароту і нейкай пастаяннай “штурмаўшчынай”.
Па словах эксперта, хоць Беларусь і Іран прагаласавалі аднолькава супраць рэзалюцыі Генеральнай асамблеі ААН 24 лютага «Падтрымка трывалага міру ва Украіне», ініцыяваную ўкраінскім бокам, гэта не азначае, што Менск будзе аўтаматычна ўдзельнічаць у магчымых ваенных дзеяннях у адвольнай краіне:
-Для Беларусі ў звязку з абвінавачваннямі яе ў саўдзеле ў расейскім уварванні, гэта мае сэнс устрымлівацца ад двухсэнсоўных рэзалюцый, таму што па выніках заканчэння вайны сутыкнуцца з патрабаваннямі, датычных кантрыбуцыі ці яшчэ чагосьці. Прытым што актыўнага ўдзелу Беларусі ў вайне ніколі не было.
Тым часам ЗША згуртоўваюць у рэгіёне Блізкага Ўсходу істотныя ваенныя сілы, а Дональд Трамп заявіў перад Кангрэсам, што Іран «ужо распрацаваў ракеты, якія могуць пагражаць Еўропе». Іран, у сваю чаргу, прывёў усе сілавыя структуры ў стан падвышанай гатоўнасці і фактычна перадаў кіраўніцтва краінай сакратару Вярхоўнага савета нацыянальнай бяспекі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






