BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці будзе мець наступствы асуджэнне Лукашэнкам дзеянняў ЗША і Ізраіля?

Беларускі актывіст з Ізраіля Барыс Балтэ ацэньвае магчымыя наступствы для Беларусі пасля таго, як Лукашэнка асудзіў дзеянні ЗША і Ізраіля ў канфлікце з Іранам. Пасля ўдараў па Іране, у выніку якіх загінуў верхавны лідар Алі Хаменэі і некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў, Іран адказаў ракетнымі ўдарамі па базах ЗША ў некалькіх краінах Блізкага Усходу.

Барыс Балтэ

Лукашэнка доўга не рэагаваў на падзеі, а пазней выступіў з асуджэннем амерыканскіх і ізраільскіх дзеянняў:

-Як гэтая вайна скончыцца? Таму што Трамп ужо нацэліўся на Кубу. Хто дасць гарантыю, што ён потым на Лукашэнку не зверне ўвагу? Зараз ёсць думка, што можа павялічыцца колькасць бежанцаў з Ірана, калі колькасць удараў будзе нарастаць, і можа такая ўзнікнуць верагоднасць, што Лукашэнка запросіць бежанцаў з Ірана ў Беларусь. Вось гэта будзе праблема сапраўды.

Балтэ таксама падкрэслівае, што ў Ізраілі працягваецца надзвычайнае становішча:

-Спрабуюць патроху змякчыць гэтае надзвычайнае становішча. Ужо ўвялі дыстанцыйнае навучанне ў школах. Дазваляюць працу гандлёвым цэнтрам, дзе ёсць бомбасховішчы.

Сітуацыя ў Ізраілі застаецца надзвычайнай, але шанцы на капітуляцыю Ірана Балтэ ацэньвае як высокія, калі супрацьстаянне працягнецца. Балтэ лічыць вельмі нізкую верагоднасць нападу Ірана на ядзерны рэактар у Ізраілі. Вядома, што Ісламская Рэспубліка можа пайсці на такі крок толькі ў выпадку спробы ЗША і Ізраіля змяніць уладу ў Тэгеране.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя