Паводле сакрэтнай справаздачы Мінабароны Германіі (Бундэсвера), НАТА актыўна рыхтуецца да сцэнару поўнамаштабнай вайны з Расеяй ужо ў пачатку 2025 года, калі тая можа вырашыць уварвацца ў Еўропу праз Беларусь.

Сітуацыю каментуе ваенны эксперт прадстаўнік Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў Андрэй Кушняроў:
– У Расеі яўна няма зараз рэсурсаў, каб пачаць нейкую новую вайну ў еўрапейскіх краінах з боку Польшчы, з боку ўсяго НАТА. І ў Расеі малая верагоднасць уцягнуць Беларусь, прычым з абодвух бакоў. Гэтага канфлікту мы пакуль не бачым, ні жадання, ні магчымасцяў. Расейская Федэрацыя, канешне б, хацела ўцягнуць Беларусь у плане рэзерваў, плюс Беларусь бы магла стаць вызначанай крыніцай папаўнення як тэхнічная база. То бок у Беларусі ёсць нядрэнныя прадпрыемствы ў сферы якраз ВПК, якія працуюць з электронікай, і тэхабслугоўванне расейскіх высокадакладных снарадаў, комплексаў.
Паводле сцэнарыя, які днямі надрукавала нямецкае выданне Bild, у Беларусі Крэмль можа размясціць дзве танкавыя дывізіі і адну мотастралковую дывізію — у агульнай складанасці там будзе больш за 70 тысяч вайскоўцаў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: belarus2020.churchby.info






