Пасля смерці Аляксея Навальнага варта чакаць чарговага ўзмацнення рэпрэсій у Расеі. Ні пра якіх новых лідараў апазіцыі гаворкі таксама ісці не можа, паколькі пры рэжыме Пуціна не можа існаваць альтэрнатыўнай думкі.

Кажа журналіст рускамоўнай версіі партала Delfi Дзмітрый Сямёнаў:
– Аляксей Навальны, безумоўна, смелы, адважны, шмат зрабіў. Безумоўна, быў нейкі час лідарам апазіцыі. Але калі мы вось гэта называем лідарам апазіцыі, калі па закліку пасля забойства Аляксея Навальнага, мы бачым, што дзясяткі сотняў максімум людзей выходзяць, якія перамаглі свой страх, то пра якое мы можам казаць лідарства? А што такое “лідар апазіцыі”? Гэта чалавек, які можа заклікаць, і выйдзе вялікая колькасць людзей. Мне падаецца, увогуле трэба пачаць з таго, ці ёсць увогуле расейская апазіцыя. Я думаю, што дэ-факта яе няма, і пра лідараў казаць не варта.
Расейскі палітык Аляксей Навальны загінуў 15 лютага, тры дні таму будучы за кратамі ў Расеі. Па адной з пакуль яшчэ непацверджаных версій гэта магло быць забойства.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






