BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці ёсць надзея на паляпшэнне стасункаў паміж Беларуссю і Літвой?

Стасункі паміж Беларуссю і Літвой цяпер значна пагоршыліся. І бліжэйшым часам сітуацыя наўрад ці выправіцца.

Настасся Касцюгова

Такі прагноз дае эксперт па палітычнай камунікацыі Настасся Касцюгова. Яна тлумачыць:

 -Рост неспакою літоўцаў пра літвінізм беларускі – гэта ўжо сітуацыя, якая адбываецца, якая, думаю, будзе развівацца надалей, пакуль не дасягне сваёй мяжы. Але я баюся, што мы знаходзімся ў такой кропцы гістарычнай міжсуседскіх абвастрэнняў, што пытанне кульмінацыі ў тым, ці знойдуць у сабе бакі сілы пачаць дамаўляцца, альбо ўсё скончыцца рэальным гарачым абвастрэннем. Для нас, беларусаў, страшнае балота з кракадзіламі – гэта Расея. А для Літвы ёсць два страшныя балоты – Расея і Беларусь.

“Калі беларусы не могуць свабодна размаўляць на сваёй мове, знаходзячыся ў суседняй краіне, – яшчэ адзін паказчык абвостранасці стасункаў паміж Беларуссю і Літвой”, – дадае Настасся Касцюгова.

Нагадаем, цяпер у Літве пражывае звыш 50 000 беларусаў.

Цалкам гутарка:


Беларускае Радыё Рацыя