BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці магчымы дыялог з Менскам па вызваленні палітвязняў?

Палітычны дыялог з Менскам ці ён магчымы? Працэс пачала Амерыка, але можа далучыцца і Еўропа. Пра гэта зараз дыскутуюць у беларускім дэмакратычным асяродку. Жыццё і здароўе палітвязняў – важнейшае, кажуць прадстаўнікі Асацыяцыі сваякоў і былых палітзняволеных, сярод якіх сузаснавальніца асацыяцыі ды сястра палітзняволенай Марыі Калеснікавай – Таццяна Хоміч.

Па амерыканскім прыкладзе Еўропа таксама можа запрапанаваць саступкі, кажа яна:

–Для нейкіх дасягненняў трэба рабіць нейкія саступкі. Трэба размаўляць, весці перамовы. І гэта могуць быць розныя саступкі і прапановы. Гэта дазваляе вызваліць людзей. Я думаю, што трэба разглядаць розныя накірункі, саступкі, магчымасці, у тым ліку і адмену санкцый ці паслабленне санкцый, як гэта было з “Белавія”.

Гэта працуе, палітвязні выходзяць на волю, кажуць прадстаўнікі апазіцыі, што выступаюць за дыялог. Тут павінна далучацца і Еўропа, якая раней не ўдзельнічала ў гэтым працэсе. Святлана Мацкевіч, сябра Асацыяцыі сваякоў і былых палітзняволеных ды сябра Каардынацыйнай рады тлумачыць, чаму Еўразвяз у гэтым кірунку не працаваў.

-Былі пэўныя супярэчнасці і ўнутранае змаганне сярод дэмакратычных сіл, дэмакратычныя сілы пасылалі еўрапейскім партнёрам у тым ліку і розныя мэседжы. І гэта дэзарыентавала еўрапейскіх партнёраў. Зараз, калі на практыцы ідзе працэс вызвалення палітвязняў, зразумела, гэта вымушае еўрапейскіх партнёраў неяк вызначацца самім.

Па выніках перамоваў Вашынгтон-Менск прайшло, як мінімум, тры хвалі вызваленняў: 2 лютага, 21 чэрвеня і 11 верасня. Па стане на 31 кастрычніка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1241 чалавек, паводле звестак Праваабарончага цэнтра «Вясна».

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя