BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці мажліва ядзерная эскалацыя Расеі?

На 1000-ы дзень буйнамаштабнага ўварвання ва Украіну Расея робіць больш жорсткімі свае ўдары па Украіне. У адказ  19-га лістапада Украіна ўпершыню атакавала Расею ракетамі ATACMS, што супала з зацвярджэннем Пуціным зменаў у ядзернай дактрыне і пагрозай ядзернага адказу.

Наколькі такая эскалацыя мажліва, разважае ваенны эксперт Андрэй Кушняроў:

– Удар па тэрыторыі класічнай Расеі, па Бранскай вобласці ATACMS сёння быў, Расея ядзерны ўдар не нанесла. То бок усе іх заявы ўказваюць на тое, што мы заявілі адно, а рабіць мы не збіраемся. Столькі ўсё ж такі гэтая пагроза пужае шматлікіх заходніх палітыкаў, што яна ўсё ж такі нейкую моц мае. 100% будуць бліжэйшым часам яшчэ ўдары. Блеф Расеі адносна ядзернай зброі ўсё ж такі застанецца.

Вядома, што прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў ужо заявіў, што выкарыстанне заходніх няядзерных ракет УС Украіны супраць Расеі па новай ядзернай дактрыне можа пацягнуць ядзерны адказ. Пры гэтым, ядзерныя зарады былі дастаўлены ў Беларусь з РФ улетку 2023 года, а беларускія лётчыкі і ракетчыкі прайшлі спецыяльную падрыхтоўку ў Расеі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя