BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці мажліва перамір’е Ізраіля з ХАМАСам?

ХАМАС і Ізраіль папярэдне дамовіліся пра 30-дзённае перамір’е, дзякуючы інтэнсіўным перамовам, якія прайшлі пры пасярэдніцтве ЗША, Катара і Егіпта.

Наколькі ў Ізраілі мажліва ўсталяванне часовага міра і прымальная ідэя «дзвюх дзяржаў для двух народаў», разважае жыхар Ашкелона, беларускі актывіст Барыс Балтэ:

-Пра нейкае перамір’е рана казаць. У Ізраіля адныя ўмовы, у ХАМАСа – іншыя. Ізраіль гатовы на часовае перамір’е, падчас якога будуць вызваленыя ўсе закладнікі, іх памяняюць на тых бандытаў ХАМАСу, якія сядзяць зараз у ізраільскіх турмах за тэрарыстычную дзейнасць. Пасля чаго Ізраіль намагаецца зноў распачаць вайсковыя дзеянні, бо ўрад паставіў перад сабой мэту ліквідацыю ХАМАСу ва ўсялякім разе на тэрыторыі сектару Газа. Пра магчымыя “дзве дзяржавы для двух народаў” казаць вельмі рана і наўрад ці гэтыя дзве дзяржавы калісьці паўстануць. Еўрапейскія чыноўнікі працягваюць адстойваць гэты прынцып, не разумеючы, што гэта смяротная небяспека для Ізраіля.

Вядома, што падчас тыднёвага перамір’я ў канцы леташняга лістапада 105 мірных жыхароў былі вызваленыя з палону ХАМАС. Лічыцца, што пасля гэтага ў Газе застаюцца 132 закладнікі, аднак, магчыма, не ўсе з іх жывыя.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя